28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Ахлабысцін: «Мы наогул форс-мажорная нацыя»

56
Іван Ахлабысцін: «Мы наогул форс-мажорная нацыя»

Артыст суткі дабіраўся з Гомеля ў Менск і падзяліўся на сваім творчым вечары думкамі з гэтай нагоды.

Зала сустрэла Ахлабысціна стоячы. Звычайна такімі воплескамі артыстаў праводзяць са сцэны, а доктара Быкава так сустракалі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Я павінен быў учора быць тут. Я затрымаў вас, я ваш час забраў, - пачаў ён з выбачэнняў. - Але стыхія не пусціла. Затое атрымалася пажыць разам з народам, з людзьмі пагаварыць, ля вогнішча пасядзець.

Здавалася, у КЗ «Мінск» не было чалавека, які быў бы не ў курсе, чаму сустрэчу з Ахлабысціным перанеслі на дзень. Многія чыталі Твітэр актора, у якім ён вёў анлайн-трансляцыю сваіх начных прыгод у корку пад Мінскам. Нагадаем, самалёт, на якім Ахлабысцін ляцеў у Менск, праз снегавую завею ў сталіцы прызямліўся ў Гомелі, дзе ў гэты дзень было +7 і ішоў дождж. З гомельскага аэрапорта ён адправіўся ў Менск самаходам, але пад Мар'інай Горкай, у 80 кіламетрах ад сталіцы, трапіў у корак, з якога здолеў выбрацца толькі праз 18 гадзін.

- Яшчэ раз выбачаюся, дзякую і асобна выказваю сваё захапленне ўсёй Беларуссю. Вы заўсёды адрозніваліся нейкай памяркоўнасцю неверагоднай. Але калі сутыкаешся з людзьмі ў ночы ў гурбах - гэта выдатна! Мы наогул форс-мажорная нацыя, я не дзялю нас на расейцаў, украінцаў і беларусаў, для мяне мы адная нацыя. Мы без форс-мажора вельмі хутка нудзімся, таму што мы не вельмі добра разумеем, як можна жыць для сябе саміх. Мы абавязкова спрабуем сябе міжволі ўкласці ў нейкую справу, прысвяціць сябе. Гэтая ахвярнасць асабліва выяўленая ў нашым народзе. Я ў захапленні ад тых людзей, з якімі сутыкнуўся за той час, пакуль мы з вамі не размаўлялі, бо яны вартыя больш, чым павагі. Прастэча, сапраўдная, чалавечая, калі ты можаш звярнуцца да кожнага чалавека, плюс дзіўныя акалічнасці. Я не думаў, што так паспяхова і цудоўна гэта будзе. Гэта цудоўна!

На працягу ўсяго вечара Ахлабысцін раз-пораз вяртаўся да свайго ваяжу з Гомеля ў Менск.

- Гэта быў лепшы дзень! Сур'ёзна! Без вось гэтага: «Ой, а гэта вы?» Усё проста: «Паддон ёсць? Сякера ёсць? Газа ёсць?» Сабралі што ў каго было, распалілі вогнішчы. Добрая ноч была.

А пасля выступу, артыст яшчэ раз сказаў дзякуй беларусам у сваім Твітэры:

- Дзякуй усім! Гэта было выдатнае, казачнае падарожжа, у якім Гасподзь даў мне ласку сустрэць вельмі добрых, сардэчных, мужных, прыгожых людзей! Захоўвай Госпадзе Беларусь і яе спагадлівы народ! - напісаў Ахлабысцін.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках