29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ дазволіла выязджаць з Менска

8
ДАІ дазволіла выязджаць з Менска

Усе выезды з беларускай сталіцы адкрытыя.

Пра гэта паведаміла раніцай 17 сакавіка начальніца прэс службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Таццяна Харлінская, паведамляе «Інтэрфакс».

«Адкрыты выезды з Менска ва ўсіх накірунках. Руху грузавых і легкавых аўтамабіляў нішто не перашкаджае», - сказала Т.Харлінская.

Тым часам, ДАІ Менска зарэгістравала за мінулыя суткі 103 ДТЗ, усе без пацярпелых. Для параўнання, у звычайныя дні рэгіструецца да 130 ДТЗ. Сталічная ДАІ прадаўжае адсочваць сітуацыю на дарогах і па-ранейшаму працуе ва ўзмоцненым рэжыме.

«Дзяржаўтаінспекцыя Менска заклікае кіроўцаў у сувязі з бліжэйшымі маразамі асабліва ўважліва захоўваць хуткасны рэжым, дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Рэкамендуецца адмовіцца ад далёкіх паездак», - дадала Т.Харлінская.

Нагадаем, выезд з Менска быў перацяты ва ўсіх кірунках 15 сакавіка ўвечары. Прычынай гэтаму стала складаная сітуацыя на трасах сталічнага рэгіёну.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках