16 красавiка 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан сыдзе з пасады ў 2014 годзе

4
Кэтрын Эштан сыдзе з пасады ў 2014 годзе

Кэтрын Эштан заявіла, што не будзе заставацца на пасадзе вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу замежных справаў і палітыкі бяспекі на другі пяцігадовы тэрмін.

«Магчымасць другога тэрміну выключаная. Гэтая пасада павінна перайсці да кагосьці іншага», - падкрэсліла Кэтрын Эштан. З ейных слоў, узначальваць замежнапалітычную службу ЕЗ «даволі цяжка», паведамляе ИТАР-ТАСС. «Даводзіцца шмат падарожнічаць і значную частку часу праводзіць у самалётах», - патлумачыла яна.

«Ёсць людзі, якія здолеюць рабіць тыя рэчы, якія я, магчыма, не змагла б, - дадала брытанская баранэса. - Таму было б добра перадаць гэтую пасаду».

У 2009 годзе саміт ЕЗ у адпаведнасці з Лісабонскай дамовай прыняў пастанову аб стварэнні паўнавартаснага замежнапалітычнага органа ЕЗ, функцыі якога павінны набліжацца да паўнамоцтваў міністэрства замежных спраў.

На пасадзе вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ замежных спраў і палітыкі бяспекі (кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі) Эштан, якая дагэтуль займала пасаду еўракамісара гандлю, была зацверджаная на саміце Еўразвяза ў лістападзе 2009 года.

Пост кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі быў створаны шляхам аб'яднання функцый вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ і еўракамісара замежных сувязяў і палітыкі суседства.

Паўнавартасная замежнапалітычная служба Еўразвяза атрымлівала мандат на адкрыццё замежных дыпмісій. Эштан ставілася ў абавязак старшынстваваць на міністэрскіх пасяджэннях Рады ЕЗ у замежнай палітыцы, выконваць яе пастановы, даваць справаздачу перад Радай і Еўрапарламентам і прымаць пастановы аб бліжэйшых замежнапалітычных пытаннях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках