24 красавiка 2024, Серада, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі жаўнер атрымаў прытулак у Літве

53
Беларускі жаўнер атрымаў прытулак у Літве

Дэпартамент міграцыі дазволіў беларускаму жаўнеру-ўцекачу Сцяпану Захарчанку застацца ў Літве.

«Сёння пасля абеду з Дэпартамента міграцыі я атрымаў афіцыйнае пацверджанне, што мне дадзены палітычны прытулак і я пяць гадоў магу жыць у Еўрапейскім Звязе. Але з Літвы я не збіраюся нікуды з'язджаць, як тут часам казалі, што як толькі атрымаю прытулак, то адразу кудысьці паеду далей. Я буду жыць тут. Я вельмі ўдзячны Літоўскай Рэспубліцы. Пакуль што знаходжуся ў Пабрадэ, але будучае месца пражывання на ўсялякі выпадак агучваць не буду. Хоць я і не адчуваю нейкай пагрозы або ціску, Беларусь зусім побач», - прыводзіць словы Сцяпана Захарчанкі партал 15min.lt.

Нагадаем, беларускі жаўнер збег у Літву яшчэ ўлетку мінулага года. Хлопец распавёў, што дэзэртаваў праз тое, што ягонаму жыццю пагражала небяспека - ён адмовіўся падпісаць абавязанне, што гатовы страляць на паразу ў цывільных асоб, калі ў Беларусі пачнуцца масавыя беспарадкі, а міліцыя не здолее здушыць пратэсты, пасля чаго быў моцна збіты і трапіў у шпіталь.

Ужо ў Літве С. Захарчанка папрасіў прытулку, але Дэпартамент міграцыі ў ім адмовіў. Пасля гэтага жаўнер аспрэчыў пастанову міграцыйнай службы ў Віленскім акруговым адміністрацыйным судзе.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках