29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft: Мы не выдавалі кантэнтныя дадзеныя беларусаў

29
Microsoft: Мы не выдавалі кантэнтныя дадзеныя беларусаў

Карпарацыя яшчэ раз патлумачыла сваю пазіцыю наконт супрацоўніцтва з беларускімі спецслужбамі.

Пасля публікацыі на нашым сайце артыкула з расповедам пра тое, што карпарацыя Microsoft, уладальнік Skype, супрацоўнічае з беларускімі спецслужбамі і ў мінулым годзе выдала дадзеныя аб 35 беларускіх акаўнтах Skype, прадстаўнікі карпарацыі пагадзіліся пракаментаваць charter97.org гэтую інфармацыю:

«У адпаведнасці з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў справаздачы Майкрасофт у дачыненні да запытаў праваахоўных органаў, якія паступаюць у Майкрасофт, гэтым паведамляем, што прадастаўленне праваахоўным органам дадзеных ажыццяўляецца Майкрасофт выключна на падставе запытаў судовых органаў, а таксама тых, якія маюць падобную юрыдычную сілу, і належным чынам аформленых запытаў, у дачыненні да якіх у Майкрасофт ёсць усе падставы меркаваць, што яны сапраўдныя, і абмежавана прадастаўленнем выключна ўліковых дадзеных карыстальнікаў. У выпадках калі ў Майкрасофт няма дастатковых падстаў меркаваць, што запыты праваахоўных органаў звязаныя з расследаваннямі крымінальных спраў, Майкрасофт адмаўляе ў прадастаўленні якіх-небудзь дадзеных аб кліентах.

Юрыдычная служба Майкрасофт уважліва вывучыла ўсе пяць запытаў ад судовых органаў Беларусі, якія сведчылі пра факты расследаванняў праваахоўнымі органамі крымінальных спраў, напрыклад, звязаных з крадзяжамі з выкарыстаннем выкрадзеных крэдытных карт. Яшчэ раз звяртаем Вашу ўвагу, што ні ў адным з выпадкаў Skype не былі прадастаўлены дадзеныя, якія выходзяць за рамкі ўліковых дадзеных карыстача і тычацца зместу абмену дадзенымі.»

У сваю чаргу хацелі б яшчэ раз нагадаць нашым чытачам і прадстаўнікам замежных карпарацый, паслугамі якіх карыстаюцца беларусы, што беларускія спецслужбы часта злоўжываюць сваімі паўнамоцтвамі і займаюцца палітычным вышукам. У Беларусі адсутнічае незалежная судовая сістэма. Так, на «цалкам законных» падставах беларускія сілавікі атрымалі ад праваахоўных органаў Літвы і Польшчы дадзеныя па рахунках беларускіх праваабаронцаў, у выніку чаго ў турме апынуўся кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. На працэсах па падзеях 19 снежня 2010 года фігуравала «праслушка» перамоваў у Skype. У турмах да гэтага часу знаходзіцца 13 палітвязняў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках