25 красавiка 2024, Чацвер, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барацьба з незалежным прафзвязам у Бабруйску: подкуп, шантаж, пагрозы

32
Барацьба з незалежным прафзвязам у Бабруйску: подкуп, шантаж, пагрозы

Работнікам завода трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) у Бабруйску прапануюць грошы ў абмен на заяву аб выхадзе з незалежнага прафзвязу і далучэнне да афіцыйнага.

«Раней стаўкі былі ніжэйшыя. Яшчэ напрыканцы мінулага года за пераход са свабоднага прафзвяза ў афіцыйны абяцалі дадаць да заробку 200-300 тысяч», - распавядае старшыня першаснай суполкі Свабоднага прафзвяза беларускага (СПБ) на заводзе Міхаіл Кавалькоў.

Актывіст дадаў, што напрыканцы лютага сябры незалежнага прафзвязу «падаражэлі», бо адзін з кіраўнікоў 2-га механазборачнага цэха Анатоль Бокі прапанаваў сваім работнікам мільён рублёў прэміі з так званага «фонду кіраўніка», калі тыя пяройдуць са свабоднага прафзвяза ў афіцыйны, паведамляе тэлеканал «Белсат». «Вось, бачыце, як шануюць нашых работнікаў, калі за выхад з незалежнага прафзвяза прапануюць такія грошы», - сказаў Кавалькоў.

Паводле ягоных слоў, у намесніка дырэктара завода ідэалагічнай часткі існуе план працы з СПБ. На першым месцы ў гэтым плане стаіць «выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу» для пераходу чальцоў СПБ у падкантрольны прафсаюз. Устаноўку ідэолага імкнецца выканаць усё начальства, якое за свае ідэалагічныя поспехі атрымлівае пэўную даплату.

Разам з подкупам выкарыстоўваюцца ўжо традыцыйныя запалохванні і шантаж. Ужо звыклай стала пагроза не прадоўжыць кантракт з работнікам, калі той не пяройдзе ў дзяржаўны прафсаюз. Са слоў Кавалькова, калі чалавек уладкоўваецца на працу на завод ТДіА, у яго амаль няма шанцаў патрапіць у свабодны прафсаюз, бо ён рызыкуе не быць прынятым на працу.

Тыя работнікі, якія ўваходзяць у незалежнае аб'яднанне, дыскрымінуюцца на прадпрыемстве паводле «прафсаюзнай прыкметы»: не маюць права карыстацца фізкультурна-аздараўленчым комплексам і бібліятэкай, якія завод перадаў афіцыйнаму прафсаюзу.

Такую палітыку каментуе юрыст і прадстаўнік прафсаюза РЭП Магілёўскай вобласці Аляксей Яўгеньеў: «Гэта незаконна, чыстая дыскрымінацыя. Бо калі я працую на заводзе, то паводле закону, я маю права ўступіць ва ўсялякі прафзвяз ці ўвогуле не ўступаць. І маё права - карыстацца ўласнасцю завода: бібліятэкай або іншымі паслугамі - не павінна залежаць ад таго, ці знаходжуся я ў прафсаюзе».

Міхаіл Кавалькоў распавядае, што кіраўніцтва завода прыставіла да яго «ахоўніка», без якога актывіст не можа знаходзіцца на тэрыторыі завода. Ён адсочвае кожны крок прафсаюзнага лідара і фіксуе кожную ягоную сустрэчу і гутарку з работнікамі завода.

Праз рэпрэсіўную палітыку адміністрацыі колькасць чальцоў незалежнага прафзвяза цягам мінулага года сапраўды зменшылася. З гэтай прычыны кіраўніцтва завода запатрабавала ад СПБ сведчанне аб так званай прадстаўнічасці прафзвяза. Міхаіл Кавалькоў сцвярджае, што паводле закону такія сведчанні можа патрабаваць пракуратура ды іншыя органы ўлады, а не адміністрацыя завода. Кіраўніцтва, у сваю чаргу, пагражае тым, што з 25 сакавіка, калі скончыцца тэрмін дзеяння цяперашняй калектыўнай дамовы, новая дамова на сябраў незалежнага прафзвязу распаўсюджвацца не будзе. Гэта паставіць чальцоў незалежнага прафзвяза ў загадзя горшую сітуацыю, пазбавіўшы іх шэрагу льгот і выплат.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках