29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцаў пастанавілі «дэпартаваць» пасля іх ад'езду з Беларусі

1
Украінцаў пастанавілі «дэпартаваць» пасля іх ад'езду з Беларусі

Пастанова аб дэпартацыі ўкраінскіх грамадзян, затрыманых 24 сакавіка, будзе прынятая ў красавіку.

Як паведаміла БелаПАН кіраўнік арганізацыі, якая знаходзіцца ў Луцку, Майя Масквіч, афіцыйная пастанова ў пытанні дэпартацыі затрыманых на Дзень Волі ў Менску трох украінскіх грамадзян - чальцоў моладзевай арганізацыі «Нацыянальны альянс» - будзе прынятая напачатку красавіка.

Дакладная дата разгляду справы аб дэпартацыі Юліі Грышчук, Юліі Слівінскай і непаўналетняга Назара Зеліноўскага невядомая. «Ім сказалі, што гэта адбудзецца праз дзесяць дзён і ім пісьмова паведамяць», - адзначыла Масквіч.

На пытанне, чаму актывісты, якіх афіцыйна не дэпартавалі, не наважыліся заставацца ў Беларусі, яна заявіла, што хлопцы вельмі хацелі дадому.

Грышчуук, Слівінская і Зеліноўскі былі затрыманыя 24 сакавіка пасля акцыі з нагоды 95-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Затрыманне адбывалася, калі моладзь выходзіла з маршрутнай таксоўкі.

На наступны дзень Слівінская і Грышчук былі пакараныя адным днём адміністрацыйнага арышту і вызваленыя з-пад варты ў зале суда з прычыны адбыцця пакарання, Зеліноўскаму вынесенае папярэджанне.

Актывісты прыбылі ў Менск, каб падняць на акцыі ўкраінскія сцягі ў рамках праекта «Украінская прысутнасць».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках