20 красавiка 2024, Субота, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст ліквідуе «Добрую волю»

11
Мінюст ліквідуе «Добрую волю»

Аднаўляецца судовы пераслед Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Добрая воля».

Новае судовае паседжанне паводле справы арганізацыі адбудзецца ў панядзелак 1 красавіка а 10.00 у памяшканьні Вярхоўнага суда Беларусі, піша «Штодзённік».

«Добрая воля» існуе з 1998 года і спецыялізуецца на абароне правоў дзяцей, у прыватнасці дзяцей сірот. У 2011-2012 годзе ўдзельнікамі МГА «Добрая воля» былі выяўленыя злоўжыванні і правапарушэнні, дапушчаныя ў дачыненні да прыёмных сем'яў і дзяцей-сірот службовымі асобамі Міністэрства адукацыі. У адказ была распачатая судовая справу супраць МГА «Добрая воля».

26 лістапада 2012 года пастановай Вярхоўнага суда дзейнасць МГА «Добрая воля» была прыпыненая на падставе двух прэтэнзій мінюста. Ад аб'яднання патрабавалі знішчыць тыраж канвертаў з размешчанымі на іх рэкламнымі малюнкамі, а таксама замяніць загалоўную літару «В» у назве «Добрая воля» на маленькую. Гэтыя прэтэнзіі былі задаволеныя аб'яднаннем, пра што мінюст быў праінфармаваны 28 студзеня. «Добрая воля» аднавіла сваю дзейнасць.

Аднак, мяркуючы з усяго, не надоўга.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках