19 красавiка 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» папоўнілася экс-форвардам зборнай Расеі

13
Менскае «Дынама» папоўнілася экс-форвардам зборнай Расеі

У размяшчэнне менскага «Дынама» на зборы ў Турцыі прыбыў расейскі форвард Дзмітрый Сычоў.

Вячэрняя трэніроўка «Дынама» пачалася з таго, што галоўны трэнер менчукоў Алег Пратасаў прадставіў камандзе Дзмітрыя Сычова. Вядомы расейскі футбаліст адпрацаваў разам з дынамаўцамі перадгульнявы занятак. Нагадаем, сёння «бела-блакітных» чакае паядынак з валгаградскім «Ротарам», паведамляе «Прессбол».

Легалізаваць свае адносіны з «Дынама» 29-гадовы форвард маскоўскага «Лакаматыва» можа ўжо ў бліжэйшы час. Пакуль гаворка ідзе аб арэндзе на паўгода.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках