11 снежня 2023, панядзелак, 18:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ назвала Лаўрова міністрам «иносранных» спраў

38

У антыамерыканскім сюжэце Беларускае тэлебачанне прымудрылася абразіць кіраўніка МЗС Расеі.

2 сакавіка ў праграме «Вакол планеты» на Першым беларускім канале ў сюжэце пра сустрэчы кіраўніка МЗС Расеі з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры была дапушчаная прыкрая памылка. Як заўважыў charter97.org, цытуючы Сяргея Лаўрова, БТ назвала яго «министром иносранных дел».

Пацешна, што ў гэтым жа сюжэце Беларускае тэлебачанне спрабавала пакепліваць над Джонам Кэры, які нібыта ў адным з выступаў пераблытаў Іран з Іракам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках