19 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі: Сустрэнемся на барыкадах!

19

У Вільні выступіў забаронены ў Беларусі гурт «Крамбамбуля».

Канцэрт, які прайшоў 2 сакавіка, быў арганізаваны ў рамках фестываля «Размарозка». Беларускі гурт сабраў поўную залу ў віленскім Forum Palace.

Як распавёў сайту charter97.org каардынатар моладзевай ініцыятывы StudAlliance Кірыл Атаманчык, на канцэрце было больш за тысячу чалавек.

«Большасць з іх - гэта беларусы, якія спецыяльна прыехалі ў Вільню з нашай краіны. На канцэрце была вельмі цёплая сяброўская атмасфера і дзесяткі нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў. «Крамбамбуля» выканала як старыя хіты, так і новыя песні», - распавёў грамадскі актывіст.

Лявон Вольскі, лідэр гурта «Крамбамбуля», скончыў выступленне словамі «Сустрэнемся на барыкадах», на што зала адказала дружным «Жыве Беларусь!».

30 сакавіка ў Вільні пройдзе яшчэ адзін канцэрт «Крамбамбулі» і яшчэ аднаго гурта з «чорнага спісу» - «Нейрадзюбель». Ён адбудзецца ў клубе Loft пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Фота: budzma.org

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках