25 красавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Бераставіцы» згарэла польская фура

1

Польская фура, якая перавозіла запчасткі, згарэла ў пункце пропуску «Бераставіца».

Паведамленне аб загаранні грузавога аўтамабіля з паўпрычэпам паступіла ў МНС увечары 3 сакавіка. Пажарнікі, якія прыбылі ў пасёлак Пагранічны Бераставіцкага раёна, выявілі, што гарыць грузавы аўтамабіль «DAF» з паўпрычэпам.

Фура належыць польскай фірме. Кіроўца рухаўся ў горад Калуга і перавозіў аўтамабільныя запчасткі. У выніку пажару тавар часткова знішчаны. Гэтак жа пашкоджаны сам аўтамабіль і паўпрычэп.

Прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках