23 красавiка 2024, aўторак, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забаранілі рэферэндум аб забудове Севастопальскага парку

22
Улады забаранілі рэферэндум аб забудове Севастопальскага парку

Рэферэндуму аб забудове Севастопальскага парку ў Менску не будзе.

Ініцыятыўную групу для яго правядзення не зарэгістравалі, піша «Наша Нiва». Суд Першамайскага раёна сталіцы адмовіў у распачынанні цывільнай справы аб нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы для правядзення рэферэндуму.

Суддзя Петух наважыў, што кіраўнік ініцыятыўнай групы Віктар Янчурэвіч не мог падпісваць і падаваць скаргу ад імя ўсіх чальцоў. Янчурэвіч апэлюе да Выбарчага кодэксу, паводле якога менавіта ён валодае такім правам.

Ініцыятыўная група для правядзення рэферэндуму аб лёсе сталічнага Севастопальскага парку была створаная 28 лістапада 2012 года. У снежні падалі дакументы для яе рэгістрацыі, але атрымалі адмову.

На рэферэндум прапаноўвалася вынесці пытанні аб захаванні Севастопальскага парку ў сённяшніх межах і аб забароне новага будаўніцтва і пракладкі дарог на яго тэрыторыі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках