23 красавiка 2024, aўторак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка абвясціў жалобу па Чавесу і адмяніў 8 Сакавіка

632
Лукашэнка абвясціў жалобу па Чавесу і адмяніў 8 Сакавіка

(абноўлена) Беларусь далучылася да жалобных мерапрыемстваў у сувязі са смерцю Уга Чавеса.

Лукашэнка накіраваў асабістыя пасланні сям'і Уга Чавеса, яго брату, губернатару штата Барынас Адану Чавесу, віцэ-прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадура і Старшыні Нацыянальнай асамблеі Дыасдада Кабельё, паведамляе прэс-служба кіраўніка.

Па даручэнні Лукашэнкі з самай раніцы 6 сакавіка на тры дні над будынкамі рэзідэнцыі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі.

Усім тэле-і радыёканалам рэкамендавана выключыць з эфіру забаўляльныя перадачы.

Рэспубліка Беларусь далучылася да жалобных мерапрыемстваў, якія праходзяць у шэрагу краін свету ў сувязі са смерцю кіраўніка Венесуэлы. Яны працягнуцца да 8 сакавіка. Ужо з'явілася інфармацыя пра адмену шэрагу канцэртаў і мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму жаночаму дню, у розных гарадах краіны.

Cмерць кіраўніка Венесуэлы наступіла 5 сакавіка ў 16.25 па мясцовым часе. Пра гэта паведаміў яго намеснік Нікалас Мадура. Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле павінны адбыцца на працягу месяца.

Напісаць каментар 632

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках