29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У краму - з пашпартам

264
У краму - з пашпартам

Мінгандлю патрабуе, каб крамы абавязкова правяралі асобу трымальніка пластыкавай карткі.

У Беларусі зробяць больш жорсткім кантроль за выкананнем з боку персаналу арганізацый гандлю і сэрвісу патрабаванняў па абслугоўванню трымальнікаў картак з выкарыстаннем плацежных тэрміналаў. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела інвестыцыйна-тэхнічнага развіцця Міністэрства гандлю Вольга Язвінская, перадае БелТА.

Паводле яе слоў, міністрам дадзена даручэнне ўзяць дадзенае пытанне пак строгі кантроль.

У прыватнасці, асаблівая ўвага будзе нададзеная праверцы асобы трымальніка карткі. Акрамя таго, сёння некаторыя аб'екты грэбуюць патрабаваннем абавязковага пацвярджэння кліентам кожнай аперацыі з дапамогай уводу пін-кода. Такога, падкрэслілі ў Мінгандлі, быць не павінна.

Таксама міністэрства будзе кантраляваць выкананне патрабаванняў па абсталяванні рабочых месцаў работнікаў гандлёвых аб'ектаў неабходнымі для падлучэння плацежных тэрміналаў камунікацыямі. «Гаворка ідзе аб наяўнасці разетак, а таксама свабоднай тэлефоннай лініі, які не выкарыстоўвалася б для іншых мэтаў, - патлумачыла Вольга Язвінсквя. - Для тэрміналаў, якія падключаюцца пры дапамозе сеткі Інтэрнэт і сеткавых рашэнняў, вядома ж, абавязковым з'яўляецца падключэнне аб'екта да сеткі Інтэрнэт».

Напісаць каментар 264

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках