25 красавiка 2024, Чацвер, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспертам БДІПЧ АБСЕ распавялі пра забарону байкоту

8
Экспертам БДІПЧ АБСЕ распавялі пра забарону байкоту

Прадстаўнікі апазіцыі і БДІПЧ АБСЕ абмеркавалі якасць «паправак», якія рыхтуюца ў Выбарчы кодэкс.

Пра гэта charter97.org паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі.

У інтэрв'ю сайту ён распавёў падрабязнасці сустрэчы.

«У мяне склалася вельмі добрае ўражанне ад сустрэчы, таму што прадстаўнікі АБСЕ, якія прыехалі ў Беларусь, абсалютна адэкватна і аб'ектыўна ацанілі сітуацыю з выбарчым заканадаўствам у нашай краіне. Адбылася сумленная і адкрытая гутарка наконт прапаноў беларускіх улад і апазіцыі. Я ўбачыў поўнае разуменне экспертамі таго, чаго дамагаецца ўлада», - адзначыў палітык.

Ён падкрэсліў, што ўсе змены, прапанаваныя Лідзіяй Ярмошынай, не толькі не паляпшаюць выбарчае заканадаўства, але і пагаршаюць умовы правядзення выбараў у Беларусі.

«Лукашэнка і Ярмошына ўлічылі «дзюры» ў Выбарчым кодэксе, якімі скарысталіся прадстаўнікі апазіцыі падчас кампаніі «Байкот». Дыктатар збіраецца ратыфікаваць пагадненне аб правядзенні выбараў у СНД, дзе байкот наогул забаронены. Ён таксама імкнецца ліквідаваць дзяржаўную падтрымку друку агітацыйных матэрыялаў, але пры гэтым пагражае бізнесу небяспекай фінансавання апазіцыі. Гэтыя і многія іншыя моманты былі агавораныя і прынятыя да ўвагі экспертамі АБСЕ. Я пакуль што не магу сказаць, якія рашэнні яны прымуць. У дадзеным выпадку трэба проста пачакаць нейкі час», - сказаў на заканчэнне Віталь Рымашэўскі.

У сустрэчы з экспертамі БДІПЧ АБСЕ прымалі ўдзел старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, ні адна выбарчая кампанія, якая прайшла ў Беларусі падчас кіравання Лукашэнкі, не была прызнаная БДІПЧ АБСЕ свабоднай і дэмакратычнай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках