20 красавiка 2024, Субота, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «авіяцыйны дэбашыр» затрыманы ў Беларусі

78
Расейскі «авіяцыйны дэбашыр» затрыманы ў Беларусі

Жыхар Саратава Сяргей Кабалаў, абвешчаны Расеяй у міжнародны вышук за дэбош на борце самалёта, затрыманы ў Беларусі.

Калі яго затрымалі, не ўдакладняецца, аднак вядома пра гэта стала 7 сакавіка, піша Lenta.Ru.

Кабалаў быў абвешчаны ў вышук за бойку на борце самалёта кампаніі «Кагалымавіа» падчас рэйса Масква - Хургада 11 студзеня. Кабалаў, які знаходзіўся ў нецвярозым стане, ударыў бортправаднік і пасажыра самалёта, а таксама ўварваўся ў кабіну пілотаў і патрабаваў, каб яны пасадзілі самалёт на ваду.

Паводле факту здарэння было распачата дзве крымінальныя справы - аб збіцці і спроба крадзяжу паветранага судна. Пасля прызямлення Кабалава ненадоўга затрымалі ў Егіпце, алепасля адпусцілі. Ён павінен быў вярнуцца ў Расею 25 студзеня, але здаў зваротны білет, і з тых часоў аб яго месцазнаходжанні інфармацыі не было. У Расеі Кабалаў быў завочна арыштаваны 18 лютага.

Праз некалькі дзён пасля інцыдэнту на борце рэйса «Кагалымавіа», 16 студзеня, у маскоўскім аэрапорце Шарамецьева адбыўся падобны выпадак: падчас пасадкі на самалёт, што павінен быў вылецець у Краснадар, мужчына - Арцём Бандарэнка зладзіў бойку ў VIP-зале аэрапорта і зламаў нос супрацоўніку паліцыі. Бандарэнка таксама быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

У сувязі з гэтымі двума выпадкамі быў прапанаваны шэраг захадаў для прадухілення такіх сітуацый. У прыватнасці, авіякампаніі прапанавалі падвысіць штрафы за дэбошы на борце, дэпутаты Дзярждумы - абсталяваць самалёты відэарэгістратарамі, а прадстаўнікі Расавіяцыі - выдаваць бортправаднікам электрошокеры для супакаення агрэсіўных пасажыраў.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках