19 красавiка 2024, Пятніца, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку здадуць бліжэйшыя алігархі

85
Лукашэнку здадуць бліжэйшыя алігархі

Беларускі кіраўнік нажыў сабе занадта шмат ворагаў нават сярод бліжэйшага атачэння.

Пра гэта заявіў былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч у інтэрв'ю адной з нью-йоркскіх радыёстанцый, піша амерыканскае выданне Sacramento Bee (пераклад - charter97.org).

Палітык падкрэсліў, што не выключае змены ўлады ў нашай краіне па лівійскаму або румынскаму сцэнары.

«Я думаю, што Лукашэнка нажыў так шмат ворагаў, у тым ліку сярод алігархаў са свайго бліжэйшага атачэння, што ў нейкі момант яны збяруцца разам і пазбавяцца ад яго», - заявіў Алесь Міхалевіч.

Таксама палітык выказаўся ў падтрымку ўзмацнення санкцый супраць беларускага дыктатара.

«Эканамічныя санкцыі з'яўляюцца найбольш эфектыўнай мерай супраць рэжыму. Лукашэнка больш за ўсё непакоіцца менавіта з-за іх. Санкцыі можна абыйсці шляхам перарэгістрацыі кампаній, супраць якіх яны ўведзеныя, але, тым не менш, яны нашмат больш эфектыўныя, чым тыя забароны, якія ёсць цяпер. Акрамя таго, неабходна ўвядзенне эмбарга супраць дзяржаўных кампаній, якія экспартуюць сваю прадукцыю ў краіны ЕЗ», - сказаў Алесь Міхалевіч.

Палітык адзначыў, што для ўсіх краін ЕЗ важна заняць цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да Беларусі: «Некаторыя з малых краін - такіх, як Латвія і Літва, на самай справе залежаць ад беларускіх нафтавых і хімічных прадуктаў. Таму яны выступаюць супраць забароны гандлю з Лукашэнкам, аднак для Еўропы важна дзейнічаць сумесна і эфектыўна для таго, каб спыніць распаўсюджванне віруса дыктатуры з Беларусі ў іншыя краіны».

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках