28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрытая беларусам камета можа стаць самай яркай за апошнія 50 гадоў

5

Астраномы NASA выкарыстоўвалі касмічны тэлескоп SWIFT для даследавання каметы, якая дасягне сваёй максімальнай свяцільнасці на зямным небе ў канцы лістапада.

Даследаванне з дапамогай касмічнага тэлескопа SWIFT правялі астраномы з Мэрылендскага ўніверсітэта ў Каледж-Парку і Абсерваторыі Лоуэл (ЗША), паведамляе сайт NASA.

«У каметы ISON ёсць патэнцыял трапіць у лік самых яркіх камет апошніх 50 гадоў, што дае нам рэдкую магчымасць назіраць яе змены ў драбнюткіх падрабязнасцях і на працягу доўгага перыяду», сказаў вядучы даследчык Дэніс Бодэвіц (Dennis Bodewits), астраном Мэрылендскага ўніверсітэта.

Паводле ацэнак спецыялістаў, ядро каметы дасягае ў дыяметры 5 км. У канцы свайго падарожжа да Сонца яна страціць прыкладна 10% масы, але гэта, верагодна, яе не знішчыць. Абмінуўшы Сонца, камета, як мяркуецца, накіруецца ў Воблака Оорта і, магчыма, больш ніколі не вернецца.

Камета была адкрытая 21 верасня 2012 года аматарамі астраноміі Віталём Неўскім (Віцебск, Беларусь) і Арцёмам Навічонкам (Петразаводск, Расея, Петразаводскі дзяржаўны ўніверсітэт).

29 лістапада 2013 года камета праляціць усяго ў 1,8 млн км ад цэнтра Сонца, а 26 снежня 2013 года - у 60 млн км ад Зямлі. Камету цяпер можна бачыць толькі ў самыя магутныя тэлескопы, але неўзабаве яна зацемніць Месяц па яркасці на небасхіле. Ужо ў канцы лістапада камета дасягне сваёй максімальнай свяцільнасці і будзе бачная няўзброеным вокам адразу пасля наступлення цемры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках