10 чэрвеня 2026, Серада, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы расейскі закон ударыць па МАЗе

239
Новы расейскі закон ударыць па МАЗе

Расея збіраецца распаўсюдзіць утылізацыйны збор на ўсе імпартныя аўтамабілі, у тым ліку вырабленыя ў Беларусі.

Адпаведны законапраект ад 8 красавіка 2013 года падрыхтаваў Мінпрамгандаль РФ. У дзеючым Федэральным законе «Аб адходах вытворчасцi i спажывання» ад 24 чэрвеня 1998 года прадугледжваецца, што ўтылізацыйны збор не выплачваецца ў дачыненні да транспартных сродкаў, якія ўвозяцца ў Расейскую Федэрацыю з тэрыторый дзяржаў - членаў Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС і маюць статус тавараў Мытнага саюза (артыкул 24.1., пункт 6), пішуць «Автоновости».

Нагадаем, Беларусь стала членам Мытнага саюза ў ліпені 2010 года, калі ўступілі ў сілу палажэнні Мытнага кодэкса. У 2012 годзе ў Расею з Беларусі было ўвезена больш за 76 тыс. машын.

Калі закон Мінпрамгандля будзе прыняты, ён уступіць у сілу з 1 ліпеня 2013 года. Утылізацыйны збор у РФ будуць плаціць усе імпарцёры, а мясцовыя аўтавытворцы замест гэтага могуць гарантаваць утылізацыю машын, якія выпускаюцца. Больш за ўсё, лічаць аналітыкі, можа пацярпець Менскі аўтамабільны завод, які экспартуе ў Расею грузавую тэхніку і аўтобусы.

Як паведамлялася, сітуацыя на МАЗе ўжо зараз крытычная. Завод перайшоў на скарочаны працоўны тыдзень, і зарплаты рабочых скараціліся ў некалькі разоў. Такая сітуацыя абумоўленая тым, што прадукцыю завода не купляюць.

Напісаць каментар 239

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках