10 чэрвеня 2026, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адправіў на перагляд справу збітага міліцыяй жыхара Дзяржынска

6
Суд адправіў на перагляд справу збітага міліцыяй жыхара Дзяржынска

12 красавіка суд Дзяржынскага раёна спыніў адміністрацыйны працэс у дачыненні да Сяргея Хачатурана.

Яго судзілі паводле артыкула КоАП 17.3 (з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе). Суд вярнуў справу ў Дзяржынскі РАУС на перагляд, паведамляе БелаПАН са спасылкай на намесніка дырэктара прыватнай культурна-асветніцкай установы «Платформа інавэйшн» Алену Красоўскую-Каспяровіч.

Напярэдадні суд Дзяржынскага раёна спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Сяргея Хачатурана і ягонага сябра Віталя Ганчара. Іх абвінавачвалі паводле артыкулу 17,1 КоАП (дробнае хуліганства).

УУС Менаблвыканкама раней паведамляла, што ў ноч з 17 на 18 сакавіка адпачываўшыя ў мясцовым рэстаране двое жыхароў Дзяржынска выйшлі на вуліцу ў суправаджэнні знаёмых дзяўчат. Заўважыўшы недалёка нарад ППСМ, маладзёны сталі свістаць і нецэнзурна выказвацца на адрас міліцыянтаў. На патрабаванне праваахоўнікаў паказаць дакументы яны адказалі нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі расправы. Пры затрыманні супраціўляліся, а падчас завязаўшайся бойкі міліцыянтам былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні, парваная форма. Агляд, паводле звестак міліцыі, паказаў, што затрыманыя былі моцна п'яныя.

Аднак пазней з'явілася гісторыя затрыманых Хачатурана і Ганчара, якая шмат у чым разыходзілася з версіяй міліцыі. Са слоў хлопцаў, супрацоўнікі ППСМ высунулі прэтэнзіі неабгрунтавана, адмаўлялі ў магчымасці патэлефанаваць, а пасля пры затрыманні, са слоў выпадковых сведак, збівалі рукамі, нагамі, дубінкамі ўжо закутых у кайданкі маладзёнаў. Сведкі сцвярджалі, што пры гэтым міліцыянты паводзілі сябе агрэсіўна, брыдка лаяліся. Хачатуран сказаў, што супрацоўнікі міліцыі абражалі яго і працягвалі збіваць і ў РАУС. Ганчар заявіў, што пасля затрымання сіла да яго не ўжывалася.

Адміністрацыйнае справаводства паводле ч.1 арт.17,3 КоАП у дачыненні да Хачатурана было распачатае 18 сакавіка. Пастановай начальніка Дзяржынскага РАУС 19 сакавіка на маладзёна было накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу. Аб гэтых адміністрацыйных працэдурах Хачатуран не быў апавешчаны ў належны тэрмін.

Суд палічыў, што адміністрацыйны пратакол быў складзены з парушэннямі, таму пастанавіў начальніку РАУС ліквідаваць знойдзеныя недахопы і толькі пасля гэтага ініцыяваць новы адміністрацыйны працэс. Аднак, са слоў Красоўскай-Каспяровіч, ёсць верагоднасць, што пасля такой пастановы суда праваахоўнікі не стануць настойваць на аднаўленні працэсу. Наперадзе яшчэ праверка матэрыялаў справы, распачатай у дачыненні да Хачатурана паводле ч.2 арт.363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго ўжывання).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках