29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пахваліў «асвечаных членаў пятай калоны»

115
Лукашэнка пахваліў «асвечаных членаў пятай калоны»

Палітвязняў ніхто вызваляць не мерыцца, а еўрапейцы і «асвечаныя члены пятай калоны» гатовыя да дыялогу.

«Адназначна магу сказаць: у еўрапейцаў зацвердзілася жалезна, і ў асвечаных членаў нашай пятай калоны, што рэжым санкцый і ультыматумаў выявіўся не проста контрпрадукцыйным, а шкодным для самога Еўрапейскага звязу», - заявіў А. Лукашэнка журналістам у пятніцу, паведамляе «Інтэрфакс».

«Гэтае меркаванне ў еўрапейцаў пераважае, гэта я ведаю дакладна», - сказаў дыктатар.

Між тым, з ягоных слоў, сёння стаіць пытанне аб тым, «як выйсці з нявыкруткі, у якую мы з еўрапейцамі трапілі не з нашай віны». «Вось пачынаюць: там - палітвязні. Я яшчэ раз кажу: мы за палітыку нікога не судзім, у нас няма палітычных артыкулаў. Крымінал самы шчыры», - падкрэсліў А.Лукашэнка. «Як выйсці з гэтага становішча, я ўжо сказаў, і адыходу тут ніякага не будзе. Хто хацеў быць на волі - ён сёння на волі. Хто хоча быць у турме і выйсці героем - Гасподзь з вамі, сядзіце там», - заявіў т.зв. прэзідэнт.

«Але пытанне нават не ў гэтым, а ў той палітыцы, якую мы праводзім. Нікому не хочацца, каб Беларусь была незалежнай і самастойнай. Але гэта ўжо факт, які адбыўся, і адыходу ад гэтай лініі не будзе», - падкрэсліў Лукашэнка.

Таксама, з ягоных слоў, Захаду не падабаецца «наш палітычны лад». «Разумееце: жорсткая ўлада, моцная вертыкаль - сітуацыю не разгайдаць», - адзначыў А.Лукашэнка.

Ён заявіў, што, «можа быць, мы калі-небудзь саспеем да гэтага «блакіту» і да новых палітычных ладаў». «Але пакуль мы мяркуем, што для нашай краіны патрэбен такі лад», - сказаў правадыр.

Акрамя таго, заўважыў А.Лукашэнка: «Каму патрэбен у цэнтры Еўропы канкурэнт». «Ім бы хацелася, як у Грэцыі: усе нахіліліся, крылы апусцілі», - дадаў Лукашэнка.

Правадыр сказаў, што «сёння ідзе з еўрапейцамі працэс». «Мы ім шчыра сказалі: нашая палітыка абсалютна празрыстая. Мы не хочам з еўрапейцамі сварыцца, мы хочам быць з еўрапейскімі дзяржавамі ў нармальных стасунках. Таму што мы такія ж цывілізаваныя людзі, як і яны, а можа, дзесьці крыху лепшыя. Хочаце - будзем размаўляць, не хочаце - будзем чакаць».

Не стае «двух дзясяткаў баявых самалётаў»

Правадыр заявіў, што беларускія Узброеныя сілы маюць патрэбу ў сучасных самалётах, адзначыўшы дасягнутую дамоўленасць аб пастаўках расейскіх знішчальнікаў.

«Мне сёння трэба пару дзясяткаў самалётаў, а купляем мы расейскія самалёты Су-27, МіГ-29 або больш сучасныя, каб забяспечыць недатыкальнасць межаў нашай дзяржавы. Мне, як галоўнаначальніку, сёння не стае двух дзясяткаў сучасных самалётаў», - адзначыў Лукашэнка журналістам у пятніцу.

Дыктатар пракамэнтаваў заяву міністра абароны РФ Сяргея Шайгу аб тым, што ў 2015 годзе ў Беларусі з'явіцца расейская авіяцыйная база. «Што да авіяцыйнай базы - можа, гэта прагучала як база. Не. Гаворка ідзе пра пастаўку ў нашыя Узброеныя сілы, у якой форме - мы будзем дамаўляцца. База гэта будзе, ці мы ў існай часціне паставім расейскія самалёты-знішчальнікі. Гэтае пытанне абмяркоўваецца» , - заявіў правадыр.

Акрамя таго, паведаміў Лукашэнка, на сустрэчы з Шайгу абмяркоўвалася пытанне мадэрнізацыі расейскіх самалётаў на заводзе ў Баранавічах. «Я сказаў: так, мы будзем для вас мадэрнізоўваць самалёты, калі ў вас будзе такое жаданне», - прадоўжыў ён.

Лукашэнка таксама пракамэнтаваў меркаванні аб тым, што дамоўленасці з Расіяй у вайсковай сфэры пагражаюць суверэнітэту Беларусі. «Нават тыя людзі, якія кажуць, што мы здаем суверэнітэт, самі ў гэта не вераць. Вы ведаеце мой характар, і толькі зыходзячы з гэтага вы разумееце, што гэтага ніколі не будзе. Я не той прэзідэнт, які камусьці аддасць нешта сваё, не кажучы ўжо пра самае высокае - суверэнітэт. Бо гэта мой канстытуцыйны абавязак - суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы», - падкрэсліў Лукашэнка.

Негатыўныя каментары з нагоды дамоўленасцяў з Расеяй дыктатар назваў «палітычнай барацьбой». «Тыя, хто сёння змагаецца супраць Лукашэнкі, спрабуюць яго чымсьці пэцнуць. І ў гэтым выпадку - што Лукашэнка здае суверэнітэт і незалежнасць. Я нават не напружваюся ў гэтым пытанні», - адзначыў ён.

«Які тут суверэнітэт? Тут абарона суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. А тыя, хто сёння ные і крычыць, што тут страта суверэнітэту... Вось калі б запрасіў сюды натаўскія базы, то яны маўчалі б», - сказаў на заканчэнне дыктатар.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках