20 красавiка 2024, Субота, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук вярнуў у абменнік «лішнія» Br53 мільёна

129
Менчук вярнуў у абменнік «лішнія» Br53 мільёна

Жыхар Менска, якому па памылцы былі выдадзеныя 53 мільёна рублёў, вярнуў грошы ў банк.

29 сакавіка ў Фрунзенскае РУУС звярнулася супрацоўніца банка і папрасіла дапамагчы адшукаць кліента, якому яна памылкова дала лішнія грошы. Касір банка, размешчанага па вуліцы Прытыцкага, пры абмене 600 еўра на беларускія рублі выдала грашовую суму, якая ў 10 разоў перавышае пакладзеную да выдачы.

Ужо ўчора да канца працоўнага дня ў банк звярнуўся дадзены грамадзянін і вярнуў касіру розніцу ў грошах. Больш за 50 мільёнаў беларускіх рублёў вернута банку. Мужчына пажадаў застацца невядомым, толькі папрасіў жанчыну забраць заяву з міліцыі, паведамляе прэс-служба ГУУС Менска.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках