25 красавiка 2024, Чацвер, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Бэрліна абясшкоджаная 100-кілаграмовая бомба

11

Нямецкія выбухатэхнікі абясшкодзілі бомбу часоў Другой сусветнай вайны, выяўленую ў раёне цэнтральнага чыгуначнага вакзала Бэрліна.

Небяспечная знаходка вагой 100 кілаграмаў стварыла перашкоды з транспартам раніцай у сама розрух.

Рух цягнікоў праз вакзал быў спынены, ненадоўга парушылася праца галоўнага сталічнага аэрапорта, жыхары блізлеглых дамоў былі эвакуяваныя, паведамляе ВВС.

Адмыслоўцам давялося прымаць пастанову, разрадзіць выбуховае прыстасаванне на месцы або вывезці яго за горад.

У мінулым годзе ў Мюнхэне на тэрыторыі гатэля была знішчана 250-кілаграмовая авіябомба. Тады падчас аперацыі абясшкоджвання высветлілася, што дэтанацыя можа адбыцца ва ўсялякі момант праз дрэнны стан капсуля, таму наважылі бомбу падарваць на месцы. У выніку выбуху навакольным будынкам была прычыненая сур'ёзная шкода.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках