25 красавiка 2024, Чацвер, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталічны ГУМ: «А што такое Tax Free?»

25
Сталічны ГУМ: «А што такое Tax Free?»

Увесці ў Беларусі сістэму Tax Free спачатку планавалі з першага студзеня гэтага года. Пасля - проста ў гэтым годзе.

У Міністэрстве гандлю ўжо выбіраюць аператараў, якія возьмуцца вяртаць замежнікам мыты за нашыя «Віцязі» ды «Гарызонты».

«Еўрарадыё» пацікавілася ў службы даведкі сталічнага ГУМа, калі ў іх плануецца ўвесці сістэму Tax Free.

«Пачакайце, а што гэта такое? - Здзівіліся на тым канцы дроту, але тут жа ўзгадалі, пра што размова. - У нас няма такой паслугі. Калісьці хадзілі такія чуткі, але нават прыкладна пакуль нічога няма, нічога не распрацоўвалася».

Для таго, каб вярнуць Tax Free з беларускіх тавараў, трэба будзе купіць іх на суму ад 800 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках