26 красавiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі суд: Цімашэнка арыштавалі незаконна

7
Еўрапейскі суд: Цімашэнка арыштавалі незаконна

Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў незаконным рашэнне аб арышце былога прэм`ер-міністра Украіны на этапе судовага разбору па «газавай справе».

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным рашэнні ЕСПЧ, якое было апублікавана 30 красавіка 2013 года на сайце арганізацыі.

«Суд аднагалосна прызнаў, што было парушэнне арт.5 п.1 (Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека). Суд аднагалосна ўстанавіў, што было парушэнне арт.5 п.4, суд аднагалосна прызнаў, што было парушэнне арт.5. п.5. Суд аднагалосна ўстанавіў, што было парушэнне арт.18 Канвенцыі», - гаворыцца ў рашэнні ЕСПЧ.

У той жа час, Еўрапейскі суд па правах чалавека большасцю галасоў устанавіў, што парушэння правоў Юліі Цімашэнка па арт.3 (забарона на катаванні) Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека не было.

«Суд вырашыў, што ўтрыманне пад вартай Цімашэнка, у якасці папярэдняй меры стрымання, было свавольным; законнасць яе ўтрымання пад вартай не была належным чынам ацэненая», - паведамляецца ў прэс-рэлізе да рашэння ЕСПЧ.

Як паведамляе прэс-служба партыі «Батьківщина» (Радзіма), якую ўзначальвае апальны прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка, украінская ўлада павінна неадкладна выканаць рашэнне Еўрапейскага суда.

«Сёння, упершыню еўрапейская інстытуцыя дала юрыдычную ацэнку ў справе Юліі Цімашэнка. На аснове артыкула №18 Еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека суд аднагалосна вырашыў, што Цімашэнка была затрыманая і знаходзілася пад вартай незаконна і ў дачыненні да яе ажыццяўляецца палітычна матываваны пераслед», - цытуе прэс-служба партыі «Батьківщина» абаронцу былога прэм'ера Сяргея Уласенку.

Юлія Цімашэнка звярнулася са скаргай у ЕСПЧ на незаконнае і палітычна матываванае, па яе словах, змяшчэнне яе пад варту ў следчы ізалятар падчас разгляду крымінальнай справы, звязанай з пастаўкамі газу з Расеі ва Украіну.

Камісія пры прэзідэнце Украіны па пытаннях памілавання рэкамендавала Віктару Януковічу адхіліць прашэнне аб памілаванні экс-прэм'ера.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках