19 красавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бердымухамедаў упаў з каня падчас скачак (Відэа)

39

Відэа, на якім бачнае падзенне з каня прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, з'явілася ў інтэрнэце.

Улады краіны спрабавалі прадухіліць з'яўленне паведамленняў пра гэта ў прэсе.

Аўтарытарны лідар Туркменістана ўпаў з каня падчас скачак у гонар нацыянальнага свята - Дня ахалтэкінскага скакуна. Бердымухамедаў выйграў забег, але ўжо пасля фінішу яго конь спатыкнуўся, і ён не ўтрымаўся ў сядле, перадае ВВС.

На відэазапісы бачна, што Бердымухамедаў ляжыць на зямлі, а затым яго вязе хуткая дапамога, але праз некаторы час ён з'яўляецца на цэрымоніі ўзнагароджання без бачных траўмаў.

Ад журналістаў, якія прысутнічалі на скачках, патрабавалі выдаліць запіс інцыдэнту. Мясцовыя СМІ паведамілі толькі пра тое, што «прэзыдэнт выйграў скачкі».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках