19 красавiка 2024, Пятніца, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск і Сікорскі сярод 500 самых уплывовых людзей свету

3
Туск і Сікорскі сярод 500 самых уплывовых людзей свету

У спісе 500 самых уплывовых людзей свету апынуліся два паляка - прэм'ер-міністр Дональд Туск і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Спіс быў апублікаваны амерыканскім часопісам «Foreign Policy», паведамляе Polskie radio.

Прачытаўшы спіс часопіса, не застаецца сумневаў, якая краіна з'яўляецца самай уплывовай у свеце. Сярод 500 пералічаных асоб - 140 амерыканцаў. На другім месцы Кітай з 30 прозвішчамі, а далей Велікабрытанія, Францыя, Расея і Германія. З нашага рэгіёну, акрамя ўкраінскага мільярдэра Рыната Ахметава, толькі два паляка - Дональд Туск і Радаслаў Сікорскі.

Побач з кожным прозвішчам размешчаны знак, які сведчыць пра прычыну, па якой гэта асоба знаходзіцца сярод 500 найбольш магутных людзей свету. У іх лік можна было трапіць дзякуючы палітычнай пазіцыі, аўтарытэту, ваеннай моцы, розуму, багаццю.

Фота: gazeta.pl

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках