Чэргі на беларуска-ўкраінскай мяжы
10- 1.05.2013, 10:59
У пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы сабралася вялікая чарга з легкавых аўтамабіляў, якія выязджаюць ва Украіну.
Пра гэта паведамілі ў Гомельскай памежнай групе, перадае «Інтэрфакс».
«Мы рэкамендуем перасякаць мяжу ў пунктах пропуску «Весялоўка», «Камарын», «Аляксандраўка», «Новая Рудня», - заявілі ў Гомельскай ПАГГ.
Жыхары Гомеля і Гомельскага раёна маюць магчымасць перасячы мяжу праз пункты спрошчанага пропуску «Паддабранка», «Глыбоцкае», «Андрэеўка».
Згодна з інтэрактыўнай мапай Дзяржпамежкамітэта, чарга на выезд у пункце пропуску «Новая Гута» складае 270 легкавых аўтамабіляў.