28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць сустрэчы з беларускімі палітвязнямі

Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць сустрэчы з беларускімі палітвязнямі

Афіцыйны запыт аб наведванні краіны адпраўлены ў МЗС Беларусі.

Дэлегацыя Еўрапейскага парламента разлічвае наведаць Менск у ліпені. Па словах дэпутата ад Польшчы Марэка Мігальскага, яе ўдзельнікі перш за ўсё хочуць атрымаць магчымасць наведвання палітвязняў у турмах і сустрэцца з іх сем'ямі, перадае «Радыё Рацыя».

«Ужо вядомы тэрмін: гэта будзе трэці тыдзень ліпеня. Мы паведамілі пра тое, што хочам прыехаць, і цяпер чакаем адказу з Беларусі. Бо з боку Еўрапейскага парламента ўся працэдура скончана, прэзідыум ухваліў паездку. Цяпер дыпламатычнымі шляхамі правяраем, ці прымуць нас у Менску. Вядома, што мы едзем туды не для таго, каб санкцыянаваць рэжым, а для таго, каб азнаёміцца з сітуацыяй. Таму неабходныя сустрэчы з рознымі бакамі», - сказаў Марэк Мігальскі.

Еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі адзначае, што афіцыйны Менск неахвотна адкрывае межы для прадстаўнікоў Еўрапарламента.

«Заўсёды была адмова прыняцця такой дэлегацыі Менскам. Справа паварочвалася такім чынам: можаце прыехаць, але па запрашэнні «палаты прадстаўнікоў». На гэта Еўрапарламент казаў «не», паколькі не прызнае гэтага сходу ў якасці дэмакратычна абранага. Я сам ехаў у Беларусь і не быў прапушчаны. Зрэшты, не я адзін. З боку Еўрапарламента няма згоды з тым, што адных еўрадэпутатаў прымаюць, а іншых - не», - сказаў Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Апошні раз у Менску з афіцыйным візітам пабываў дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс. Па выніках паездкі палітык рыхтуе спецыяльны даклад. Візіт еўрапарламентара ў Менск і яго перамовы з беларускімі ўладамі былі падвергнутыя крытыцы як з боку апазіцыі, так і з боку сваякоў палітвязняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках