Андрэй Сідарэнка: Падняцца нам будзе вельмі цяжка
13- 13.05.2013, 11:51
Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Андрэй Сідарэнка пракаментаваў выступленне падапечных Андрэя Скабелкі на сусветным першынстве, якое праходзіць у гэтыя дні.
«Напярэдадні чэмпіянату свету шмат гаварылася, што ставіцца задача - змагацца за 8-10-е месца. Але калі глядзець аб'ектыўна: калі б наша каманда трапіла ў чвэрцьфінал - гэта было б вялікай нечаканасцю. Па тым, як хлопцы выкладваюцца на пляцоўцы, імкнуцца, пытанняў няма. Але для таго каб дамагчыся выніку, гэтага недастаткова. Не хапае досведу не толькі гульцам, але і трэнерам. Адсюль і каманднай гульні няма, і ў большасці выглядаем, мякка кажучы, непераканаўча. Вось з нарвежцамі пяць хвілін адыгралі, маючы колькасную перавагу , - і стварылі ўсяго адзін момант. Падняцца ў бліжэйшы час нам будзе вельмі цяжка, аднак трэба спрабаваць, варта працягваць абкатваць моладзь», - заявіў Андрэй Сідарэнка «Советской Белоруссии».
Нагадаем, у Швецыі праходзіць Чэмпіянат свету па хакеі, беларуская зборная пацярпела ўжо некалькі паражэнняў. Акрамя таго, падчас чэмпіянату адбыўся скандал з бел-чырвона-белымі сцягамі. МФХ забараніла беларусам праносіць нацыянальныя сцягі на трыбуны і размахваць імі.