18 красавiка 2024, Чацвер, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз год непрыватызаванае жыллё стане камерцыйным

148
Праз год непрыватызаванае жыллё стане камерцыйным

У Беларусі непрыватызаванае грамадзянамі жыллё будуць пераводзіць у камерцыйнае.

Пра гэта паведаміў сёння міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац, адказваючы на пытанні «дэпутатаў» «палаты прадстаўнікоў» падчас пасяджэння сесіі, перадае БелТА.

Міністр адзначыў, што ў цяперашні час практычна распрацаваны, узгоднены і рыхтуецца да накіравання Лукашэнку праект указа аб пераводзе жылых памяшканняў, якiя прадастаўленыя грамадзянам па дамове найму, у разрад камерцыйнага жылля. Акрамя таго, прадугледжваецца і перавод службовых жылых памяшканняў у разрад жылля камерцыйнага карыстання.

Андрэй Шорац удакладніў, што ў Жыллёвым кодэксе Беларусі, які пачаў дзейнічаць з сакавіка бягучага года, ёсць палажэнні, якія прадугледжваюць увядзенне платы за карыстанне памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўленымі па дамове найму. І на сённяшні дзень у Беларусі такога жылля налічваецца 392 тыс. кватэр, або 14% агульнага жылля. Гэта жыллё грамадзяне маюць права прыватызаваць. Міністр адзначыў, што 182 тыс. грамадзян маюць на руках чэкі «Жыллё», якія яны могуць накіраваць на прыватызацыю жылля.

«Праектам указа прадугледжана, што на працягу года з моманту прыняцця гэтага дакумента грамадзянін мае права на прыватызацыю такога віду жылля, - сказаў міністр. - Калі ж грамадзяне адмаўляюцца або па нейкіх прычынах не могуць прыватызаваць, то гэта жыллё пераводзіцца ў ранг арэнднага, гэта значыць жылля камерцыйнага карыстання».

Калі ж людзі не гатовыя ні прыватызаваць, ні плаціць за карыстанне такіх кватэр, то гэта жыллё па заяве грамадзяніна прадугледжваецца перавесці ў жыллё сацыяльнага карыстання, без яго магчымай прыватызацыі.

Напісаць каментар 148

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках