28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зазывае ў Беларусь індыйцаў

23
Лукашэнка зазывае ў Беларусь індыйцаў

Кіраўнік прапанаваў Індыі нарошчваць гандлёва-эканамічныя адносіны шляхам рэалізацыі кааперацыйных сувязяў і сумесных праектаў.

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са спікерам Народнай палаты парламента азіяцкай краіны Мейрай Кумар (на фота) ў Менску.

«Той паўмільярдны таваразварот (каля $500 млн) - гэта зусім няшмат. Трэба ставіць больш высокія мэты, пераходзіць ад простых формаў гандлю да кааперацыйных сувязяў», - сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік падзякаваў індыйскі бок за яго падтрымку палітыкі афіцыйнага Менска ў міжнародных арганізацыях.

«Мы заўсёды будзем падтрымліваць Індыю, таму што не было такога выпадку, каб Індыя адмовіла ў падтрымцы Беларусі», - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «Індыя - гіганцкая, найбагацейшая, вядучая краіна свету, і нам вельмі важныя адносіны з ёй».

Нагадаем, тавараабарот з Індыяй упаў з-за таго, што краіна, якая з'яўляецца адным з ключавых рынкаў для беларускіх і расейскіх вытворцаў калію скараціла субсідыі фермерам на куплю калійных угнаенняў. Гэта ўдарыла па экспарту калійных угнаенняў з нашай краіны. У прыватнасці, Індыя адмовілася ад заключэння кантракта з Беларускай калійнай кампаніяй.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках