Сусветныя кошты на золата абваліліся на 17%
31- 20.05.2013, 13:12
З пачатку года сусветныя кошты на золата ўпалі на 17 адсоткаў.
Кошты зніжаліся ў пятніцу сёмую сесію запар, што з'яўляецца самым доўгім перыядам падзення за 4 гады, на фоне ўмацавання даляра да максімуму за 34 месяцы ў чаканні згортвання выкупу актываў Федэральным рэзервам ЗША, перадае «Финмаркет».
Свой уклад у падзенне кошту золата на мінулым тыдні ўнеслі і пазітыўныя статдадзеныя з Японіі і ЗША.
У пятніцу чэрвеньскі ф'ючэрс на золата ўпаў на нью-йоркскай біржы Comex на 2% - да $1358,7 за тройскую ўнцыю. За гэты тыдзень кантракт патаннеў амаль на 5%.
З пачатку года па 16 траўня ўключна кошты на золата на сусветных рынках абваліліся на 17%.
Эканамісты лічаць, што падзенне коштаў на золата негатыўна адаб'ецца на беларускай эканоміцы. У прыватнасці пра гэта раней заяўляў экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч.
Эксперты міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch чакаюць, што кошт золата будзе зніжацца ў бліжэйшыя два-тры гады