16 красавiка 2024, aўторак, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы прэс-сакратар Мілінкевіча: Нас зноў водзяць за нос

58
Былы прэс-сакратар Мілінкевіча: Нас зноў водзяць за нос

Павел Мажэйка раскрытыкаваў ініцыятыву свайго былога шэфа.

Вядучы тэлеканала «Белсат» і былы палітвязень, які падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 года быў прэс-сакратаром Аляксандра Мілінкевіча напісаў пра сваё стаўленне да ініцыятывы аб правядзенні «Народнага рэферэндуму» ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Маю дзіўнае адчуванне, што нас ізноў водзяць за нос. Ізноў тыя ж самыя акцёры. Спачатку нам усім абяцалі, што да 25 сакавіка вырашаць як будуць выбіраць «адзінага».

«Гэта робіцца таму, што папярэднія выбарчыя кампаніі паказалі — абсалютна недастаткова мець прозвішча адзінага кандыдата на момант афіцыйнага абвяшчэння выбараў кампаніі альбо за два-тры месяцы да іх пачатку», - пераконваў у сваёй правасці лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Не прайшло шмат часу, як адзін з лідараў «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў запэўніў нас у новым адкрыцці - не важна хто замест Лукашэнкі, а важна што. Пытанне адзінага кандыдата ад апазіцыі адклалі надоўга, і як падаецца, у гэтай выбарчай кампаніі, назаўсёды.

Цяпер нас чаруюць новай ідэяй - «народнага рэферэндума» - маўляў, цяпер «хто» і «што» ў бок, зараз для нас архіважна як. З жахам думаю, што ёсць яшчэ нямала праблемных пытанняў - «колькі?», «за што?», «навошта?», «з кім?», а яшчэ не менш праблемна – «куды?». І на ўсе іх таксама можна шукаць адказы.

А што ў выніку? Каб, збіраючы подпісы, ізноў паведамляць нам пра факты парушэнняў з боку ўлады? Каб радасна крычаць пра тое, што беларусы «пазбаўляюцца страху»? Каб, пасля таго, як не будзе ніякага рэферэндума, абвясціць нам «невядомае» - «рэжым ізноў прадэманстраваў нам, што ён не хоча ніякіх пераменаў для Беларусі». Здзек нейкі.

Нас проста разводзяць, выгандлёўваючы сабе час, выдумваюць новыя пражэкты, дураць нам галаву, каб мы верылі, што лідары не проста імітуюць дзейнасць, а ведаюць што рабіць, маюць план і стратэгію перамогі. Мне асабіста гэта нагадвае анекдот пра Брэжнева, які ўзяўся ратаваць кураў на птушкафабрыцы: і кольцы жоўтыя перад імі ставіў, і трохкутнічкі зялёныя, усё адно падохлі, а ў яго яшчэ столькі ідэй было…», напісаў журналіст.

Нагадаем, сёння рух «За свабоду», Партыя БНФ і грамадзянская кампанія «Гавары праўду» абвясцілі пра пачатак кампаніі «Народны рэферэндум». На прэс-канферэнцыі тры арганізацыі заявілі пра доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства. Па словах аднаго з удзельнікаў, Уладзіміра Някляева, супрацоўніцтва разлічана, па меншай меры, на тры бліжэйшыя выбарчыя кампаніі - мясцовыя, прэзідэнцкія і парламенцкія «выбары».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках