29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лявада-цэнтр»: Нас змушаюць спыніць працу

14
«Лявада-цэнтр»: Нас змушаюць спыніць працу

Дырэктар вядомай расейскай сацыялагічнай службы Леў Гудкоў заявіў, што пракуратура змушае арганізацыю спыніць сваю дзейнасць.

На днях «Лявада-цэнтр» атрымаў з Савелаўскай міжраённай пракуратуры Масквы «Засцярогу аб недапушчальнасці парушэння закона», паведамляе BBC.

У дакуменце гаворыцца, што «дзейнасць арганізацыі арыентаваная не толькі на асветніцкія ды інфармацыйныя мэты, але і на палітычную дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

Акрамя таго, як заявіла пракуратура, «Лявада-цэнтр» атрымлівае фінансаванне з-за мяжы. З інфармацыі пракурора, за апошнія пяць гадоў сацыялагічная служба атрымала больш за 800 тысяч даляраў ад замежных арганізацый.

У заяве Льва Гудкова, апублікаваным на сайце «Лявада-цэнтра», сцвярджаецца, што цэнтр не вядзе ніякай палітычнай дзейнасці.

«Інтэрпрэтуючы аналітычныя артыкулы і публікацыю вынікаў сацыялагічных даследаванняў, каментарыі спецыялістаў цэнтра як «палітычную дзейнасць», пракуратура фактычна падвешвае нашу арганізацыю на кручок магчымых санкцый, з аднаго боку, і падрывае яе аўтарытэт і дзелавую рэпутацыю, з другога", - мяркуе Гудкоў.

Не агенты

Як растлумачыў дырэктар сацыялагічнай службы, сярод замоўцаў «Лявада-цэнтра» сапраўды ёсць замежныя ўніверсітэты, СМІ, даследчыя інстытуты і кансалтынгавыя фірмы.

Пры гэтым атрыманыя з замежных фондаў сродкі, у тым ліку ахвяраванні, гранты або аплата выкананых на замову замежных арганізацый даследаванняў, са слоў Гудкова, складаюць нязначную частку бюджэту «Лявада-цэнтру»: у розныя гады прыкладна 1,5-3%.

Як заявіў кіраўнік арганізацыі, найбольш істотнай перашкодай для паспяховай працы службы становяцца дзве акалічнасці: «рэанімаваць сёння цалкам зразумелы з мінулага страх узаемадзеяння з «патэнцыяльнымі замежнымі агентамі», характэрны для расейскіх чыноўнікаў ды інтэлігенцыі, - з аднаго боку, і нежаданне ў нашых бізнэс -партнёраў мець стасункі з арганізацыяй, у якой праблемы з уладамі, іх відавочнае імкненне пазбягаць непатрэбных непрыемнасцяў, - з другога».

Усё гэта разам узятае, са слоў Гудкова, ставіць пад пытанне далейшае існаванне і дзейнасць «Лявада-цэнтра».

Расійскі закон аб «замежных агентах» увайшоў у дзеянне ў лістападзе мінулага года.

Арганізацыі, занятыя палітычнай дзейнасцю і якія атрымліваюць замежнае фінансаванне, абавязаныя рэгістравацца ў мінюсце як замежныя агенты.

Аніводная з дзейных у Расеі НКА не пагадзілася зрабіць гэта добраахвотна.

За невыкананне гэтага патрабавання нядаўна дададзены артыкул 19.34 кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф для юрыдычнай асобы ад 300 тыс. да 500 тыс., а для яго кіраўніка - ад 100 тыс. да 300 тыс рублёў.

Кіраўнік «Лявада-цэнтра» паведаміў, што арганізацыя не плануе спыняць выпуск свайго часопіса «Веснік грамадскай думкі», зачыняць сайт або каментаваць вынікі апытанняў. Таксама не разглядаецца магчымасць абскардзіць пракурорскую перасцярогу ў судовым парадку праз працягласць працэдуры.

«Цяпер кіраўніцтва Аналітычнага цэнтра Юрыя Лявады вядзе кансультацыі з юрыстамі і разглядае магчымыя выхады з сітуацыі, якая склалася», - дадаў Гудкоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках