Улады ігнаруюць рашэнні ААН
10- 21.05.2013, 11:53
Для Чыгуначнага райсуда рашэнне Камітэта ААН не аўтарытэт.
17 траўня ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска скончылася разбіральніцтва па справе пенсіянеркі Антаніны Піванос.
Яна падала заяву на матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды, і за канфіскаваную ў яе вышыванку з малітвай. 25 сакавіка 2008 года яна падарыла яе апазіцыянеру Барысу Хамайдзе, што супрацоўнікі міліцыі, а потым і суд ацанілі як несанкцыянаваную акцыю.
Як піша сайт ПЦ "Вясна", інцыдэнт адбыўся ў Дзень Волі каля так званага Сіняга дома, дзе Хамайда распаўсюджваў незалежную прэсу. Спадарыня Антаніна Піванос вырашыла зрабіць яму падарунак - прынесла вышыванку са словамі малітвы «Ойча наш». Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу. І Антаніна Піванос была пакараная штрафам у памеры дзвюх базавых велічыняў нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце і канфіскацыяй вышыванкі.
Абскардзіць гэтае рашэнне не атрымалася ні ў Віцебскім абласным, ні ў Вярхоўным судзе. Пасля звароту Антаніны Піванос ў Камітэт па правах чалавека ААН прайшло больш 4 гадоў, але рашэнне яна атрымала станоўчае. Паводле яго, у дачыненні да спадарыні Піванос быў парушаны артыкул 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Па частцы 2 гэтага артыкула, грамадзяне дзяржаў - удзельніц Пакта, сярод якіх і Беларусь, маюць права на свабоднае выказванне сваіх думак. Менавіта гэта права жыхаркі Віцебска было незаконным чынам парушана.
Па рашэнні Камітэта, беларускія ўлады абавязаныя выплаціць кампенсацыю. І спадарыня Піванос падала пазоў на Міністэрства фінансаў Беларусі і запатрабавала кампенсаваць ёй 7 мільёнаў рублёў: вышыванку яна ацаніла ў 5 мільёнаў (ручная работа, памер - 0,9 × 0,64 м., тэрмін выканання - паўгода), яшчэ 2 мільёна - у якасці кампенсацыі маральнай шкоды і судовых выдаткаў.
Прадстаўнікі праваахоўных органаў у суд не з'явіліся. Прадстаўнік адказчыка пазоў не прызнаў на той падставе, што пастанова па адміністрацыйнай справе не было адмененая - згодна з беларускім заканадаўствам, толькі ў гэтым выпадку робіцца кампенсацыя.
Суддзя Валянціна Кавалёва адмовіла Антаніне Піванос, матывуючы сваё рашэнне «неабгрунтаванасцю». І тым, што рашэнне Камітэта па правах чалавека, маўляў, мае толькі «рэкамендацыйны» характар.
«Беларусь пацвердзіла свае абавязацельствы перад КПЧ ААН і пацвердзіла сваю згоду падпарадкоўвацца. Сёння мы павінны вырашыць, што ж важней нашай краіне: зацвярджэнне нашага чыноўніка, або абавязкі нашай дзяржавы. Абавязкі павінны быць святымі, непарушнымі і не перакручымі ніякімі чыноўнікамі. Бо калі адбудзецца іншае , то выходзіць, што дзяржава адмаўляецца ад усіх сваіх абавязацельстваў... Пакрыццё шкоды - гэта патрабаванне справядлівасці. На адной шалі вагаў - пакрыццё шкоды, пра якую казне і ўспамінаць павінна быць сорамна, на іншай шалі - аўтарытэт нашай дзяржавы. Наконт пазіцыі адказчыка: яна зводзіцца да таго, што пастанова ўступіла ў законную сілу, а не адмененая і і не абскарджаная. Так, але трэба ўлічваць, што ўсё гэта - нашы ўнутраныя законы. А 8-ы артыкул Канстытуцыі кажа пра тое, што нацыянальнае заканадаўства працуе тады, калі яно адпавядае цалкам і ні ў чым не супярэчыць міжнародным нормам, якія мы ўхвалілі, падпісалі і прызналі. Таму лічу гэтыя пярэчанні юрыдычнай казуістыкай, паколькі прыярытэт бясспрэчны», - сказаў у спрэчках Міхаіл Замалін, адвакат Антаніны Піванос.
Піванос мае намер напісаць зварот у Генеральную пракуратуру і Вярхоўны Суд і распавесці акалічнасці справы з «крамольнай» вышыванкай малітвы «Ойча наш...»