9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал з баламі на «Еўрабачанні» набірае абароты

48
Скандал з баламі на «Еўрабачанні» набірае абароты

Кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў назваў «прапажу» галасоў, аддадзеных за расейскую прадстаўніцу на конкурсе, «абрыдлівай акцыяй», якая не застанецца без адказу.

З такой заявай ён выступіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім азербайджанскім калегам Эльмарам Мамед'яравым, піша Lenta.ru.

«Калі ў нашай удзельніцы скралі 10 ачкоў, гэта не радуе, перш за ўсё, з пункту гледжання таго, як гэта мерапрыемства арганізавана», - падкрэсліў расейскі чыноўнік. Сам Мамед'яраў заявіў, што гэтую «дэтэктыўную гісторыю» трэба расследаваць.

Азербайджан не аддаў Дзіне Гарыпавой ніводнага бала, хоць, як заявіў кіраўнік грамадскага ТБ Азербайджана Джаміль Гуліеў, па выніках галасавання тэлегледачоў яна займала другое месца.

Гэта азначала, што ёй павінны былі прысудзіць 10 балаў. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў запатрабаваў высветліць прычыны інцыдэнту.

Дзіна Гарыпава на «Еўрабачанні» выканала песню «What if» і заняла пятае месца, набраўшы 174 балы. Чацвёртае месца дасталася Нарвегіі (191 бал). Гэта значыць, нават калі б Азербайджан аддаў Гарыпавай 10 балаў, а не нуль, яе б пазіцыя ў агульным заліку не змянілася. Першае месца ў конкурсе атрымала Данія (281 бал).

Нагадаем, беларуская ўдзельніца Алёна Ланская, якая з песняй «Soleyoh» прадстаўляла на конкурсе нашу краіну, заняла 16 месца. Максімальныя 12 балаў Беларусь атрымала толькі ад Украіны. Расея не паставіла нашай краіне ніводнага бала.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках