Праезд падаражэе з канца траўня
32- 21.05.2013, 12:38
Праезд у грамадскім транспарце Менска падаражэе ў апошні тыдзень траўня да 2 тысяч беларускіх рублёў.
Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ў КУП «Менсктранс». Больш дакладную дату прадстаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства не называюць. Таксама пакуль не паведамляюцца новыя кошты на праязныя.
Прычына павелічэння тарыфаў, як распавяла начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення Мінтранса Ганна Міхайлоўская - неабходнасць павышэння акупнасці грамадскага транспарту ў сталіцы.
«Павышэнне кошту на 17,6% дазволіць адпаведна павысіць прыбытак, а значыць - і акупнасць», - адзначыла Міхайлоўская.
Інфармацыі аб магчымых далейшых падаражэннях квіткоў на гарадскі транспарт у прадстаўнікоў КУП «Менсктранс» у цяперашні час няма. Аднак як паведамляў у сакавіку начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксей Касінскі, у Міністэрства эканомікі была накіраваная прапанова аб двух на працягу 2013 года павышэннях тарыфаў. Па іх выніках кошт адной паездкі павінен вырасці да Br2,3 тыс.
Раней улады Менска заяўлялі пра намер павысіць кошт праезду да 2300 рублёў (у цяперашні час - 1700 рублёў) да канца года. Павышэнне планавалася ў два этапа, прычым першае - да 2000 рублёў - у першым квартале. Пры гэтым старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька заяўляў, што праезд павінен каштаваць 5000 рублёў.