Front Line Defenders - у абарону Алеся Бяляцкага
4- 21.05.2013, 20:55
Праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders распаўсюдзіла заяву з нагоды ціску з боку адміністрацыі калоніі на палітвязня Алеся Бяляцкага.
16 траўня 2013 года жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага наведала калонію Бабруйска №2, дзе яе муж знаходзіцца з лютага 2012 года, для таго, каб перадаць яму прадуктовую перадачу. Тым не менш, харчовая перадача не была прынятая адміністрацыяй калоніі, якая паведаміла, што ў сакавіку 2013 года права Алеся Бяляцкага на атрыманне прадуктовых перадач ад наведвальнікаў было прыпыненае на шэсць месяцаў, гаворыцца ў заяве арганізацыі, якую падае сайт ПЦ "Вясна".
Гэты інцыдэнт стаў яшчэ адным выпадкам, калі супраць Алеся Бяляцкага выкарыстоўваюць дысцыплінарныя меры. З сакавіка да чэрвеня 2012 года ён атрымаў тры вымовы, адна з якіх прычынілася да страты права наведвання. Пасля трох вымоў, у чэрвені 2012 года праваабаронца быў названы «злосным парушальнікам», што прывяло да пазбаўленні яго права на амністыю 2012 года за эканамічныя злачынствы. Больш за тое, колькасць асабістых сродкаў, якія ён мог выкарыстаць для набыцця прадуктаў харчавання ды іншых прадметаў, была зменшаная адміністрацыяй калоніі ў пяць разоў. У жніўні 2012 года ён атрымаў яшчэ дзве вымовы: першую за вынас кавалка хлеба ў жылое памяшканне пасля абеду, другую - за тое, што павесіў заслону над сваім ложкам у мэтах асабістага жыцця. У выніку, яму не дазволілі атрымліваць прадуктовыя перадачы. Акрамя гэтага, ён быў пазбаўлены права наведвання. 19 кастрычніка 2012 года вага перадач, дазволеных для атрымання праваабаронцам, была зменшаная да аднаго кілаграма; аднак, такія меры не выкарыстоўваюцца ў дачыненні да іншых зняволеных. Перадача, адпраўленая ягонай жонкай, была пазней вернутая ў сувязі з меркаванымі парушэннямі ўмоў дастаўкі.
Алесь Бяляцкі з'яўляецца старшынём Праваабарончага цэнтра «Вясна». 24 лістапада 2011 у выніку несправядлівага судовага разбору ён быў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйной суме судом Першамайскага раёна г. Менска і прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі, а таксама канфіскацыі ўсёй маёмасці, у тым лiку маёмасцi, зарэгістраванай на імя іншых асоб. Суд таксама аштрафаваў праваабаронцу на суму 721 мільёнаў беларускіх рублёў (блізу 82 700 даляраў ЗША) за нібыта выплачаныя падаткі і спагнаў 36 мільёнаў беларускіх рублёў (блізу 4100 даляраў ЗША) дзяржаўных мыт.
Front Line Defenders публікаваў заклікі і навіны пра гэтую справе, у апошні раз 26 лістапада 2012 года. Front Line Defenders мяркуе, што безупынныя вымовы Алесю Бяляцкаму з'яўляюцца парушэннем рэжыму зняволення і выкарыстоўваюцца ў якасці інструмента для пагаршэння варункаў утрымання пад вартай і недапушчэння яго датэрміновага вызвалення.