Юрый Хашчавацкі: Расея выхоўвае Лукашэнку нават з дапамогай «Еўрабачання»
30- 22.05.2013, 13:13
Прадстаўнікі РФ прынізілі беларускага кіраўніка, паставіўшы Ланской нуль балаў.
Такім чынам рэжысёр Юрый Хашчавацкі пракаментаваў сайту charter97.org абвінавачванне Лукашэнкам Расеі ў фальсіфікацыі балаў на «Еўрабачанні».
«Я не гляджу «Еўрабачанне», таму што мяне не цікавіць папса, глупства, лухта і малакультур'е. Нічога цікавага ў ім няма. Нават хатнія гаспадыні перараслі гэты конкурс, і тое, што Лукашэнка заявіў пра фальсіфікацыі з боку Расеі, кажа пра яго ўзровень. Ланскую назвалі ў прэсе лялькай дыктатара, што сведчыць пра гульню ў папсу беларускім кіраўніком. Дадзены конкурс не мае ніякага дачынення ні да культуры, ні нават да шоў-бізнеса. І краіны-удзельніцы спрачаюцца як фанаты на футболе, якія крычаць «Спартак - чэмпіён!» і да таго падобнае, і Лукашэнку там і месца», - лічыць рэжысёр.
Ён таксама выказаў пункт гледжання, чаму Расея паставіла Беларусі нуль балаў.
«Пакуль чалавек паводзіць сябе незалежна і годна, як палякі, украінцы і малдаване, да тых часоў яго паважаюць. А калі відаць, што аб яго ўжо выцерлі ногі, то ён папросту станавіцца прыніжаным нават сярод прэзідэнтаў. Трагедыя ў тым, што Расея лічыць зняважанай Беларусь, гледзячы на тое, як сябе паводзіць Лукашэнка, якую ён выбудоўвае палітыку і як ён ездзіць выпрошваць крэдыты. Як гаворыцца, за што змагаліся - на тое і напароліся. Вось кіраўніку і паказалі яго месца. У гэтым і ёсць элемент выхавання, але ўжо не на ўзроўні крамлёўскай адміністрацыі, а на ўзроўні расейскай папсы», - падкрэсліў Юрый Хашчавацкі.
Нагадаем, учора беларускі дыктатар пракаментаваў вынікі «Еўрабачання».
Гэта адбылося на сустрэчы з адоранымі навучэнцамі, студэнтамі і таленавітай моладдзю, дзе прысутнічала і беларуская ўдзельніца конкурсу «Еўрабачанне» ў шведскім Мальме Алёна Ланская