9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнік ЖЭСа арганізаваў наркапрытон ў цэнтры Менска

16
Работнік ЖЭСа арганізаваў наркапрытон ў цэнтры Менска

У Менску супрацоўнікі падраздзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС сталіцы выявілі чарговы наркапрытон.

Як паведамляе прэс-служба МУС, кватэра знаходзілася ў цэнтры горада. Яе ўладальнік, раней судзімы 27-гадовы жыхар, работнік ЖЭСа, абсталяваў у ёй лабараторыю для варэння экстракцыйнага опію. Наркатычны сродак мужчына неаднаразова вырабляў у прысутнасці 7-гадовай дачкі сваёй сужыцелькі. Між тым, маці дзяўчынкі патлумачыла, што і сама ўжывае забароненае зелле. Каля года назад да опію яе прывучыў гаспадар кватэры.

Затрыманыя выраблялі опій з насення маку да 4 раз у суткі, што стала прычынай незадаволенасці суседзяў, выкліканай распаўсюджваннем рэзкага паху ацэтону.

Затрыманне ўдзельнікаў незаконнага абароту наркотыкаў адбывалася ўвечары, калі сужыцелі «варылі» для сябе чарговую дозу. Пры ператрусе кватэры аператыўнікі выявілі і канфіскавалі 5 літраў экстракцыйнага опію.

Па дадзеным факце ў дачыненні да менчука распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.328 КК Беларусі. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў.

Акрамя таго, праваахоўнікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка, які рэгулярна ў любы час сутак пастаўляў кліентам насенне маку і растваральнік. Пры чарговым збыце кампанентаў для падрыхтоўкі зелля ў «бізнесмена» было канфіскавана 35 кілаграмаў насення маку і 40 літраў растваральніка, якія ён перавозіў на асабістым аўтамабілі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках