Малпа Бібера застанецца ў Германіі
21- 22.05.2013, 16:14
Капуцын па мянушцы Молі, якога канфіскавалі ў поп-спевака Джасціна Бібера ў Мюнхене, афіцыйна стаў уласнасцю Германіі.
Такое рашэнне было прынята ў аўторак, 21 траўня. На тое, каб абскардзіць рашэнне нямецкіх уладаў, у артыста ёсць шэсць тыдняў, піша Lenta.ru.
Першапачаткова чыноўнікі заявілі пра тое, што адбяруць у Бібера малпу ў пятніцу, 17 траўня. Аднак у выніку вырашылі даць спеваку яшчэ некалькі дзён на тое, каб звярнуцца ў прытулак, дзе жыў Молі, і атрымаць гадаванца назад. Тым не менш, як адзначылі ва ўстанове, выканаўца не скарыстаўся гэтым і ні разу не паспрабаваў звязацца з прытулкам.
З гэтага часу Молі пераселіцца ў нейкае «сакрэтнае месца», дзе яго засцерагуць ад увагі прадстаўнікоў СМІ. Як адзначаюць спецыялісты, жывёла мае патрэбу ў спакоі. Раней паведамлялася, што ў хуткай будучыні капуцын можа пераехаць у заапарк, дзе яго пазнаёмяць з суродзічамі, зносіны з якімі дапамогуць яму вырасці паўнавартаснай малпай.
Каментароў прадстаўнікоў Джасціна Бібера з нагоды сітуацыі, якая склалася, не паступала.
Малпу ў Бібера адабралі ў сакавіку, калі ён прыляцеў на гастролі ў Германію. Спачатку капуцын, якога, па непацверджанай інфармацыі, спеваку падарылі на дзень нараджэння, знаходзіўся ў мытнікаў, а затым быў перададзены ў прытулак. Прычынай таго, што малпу не пусцілі ў краіну, стала адсутнасць неабходных дакументаў.