9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Я не зразумеў - няма ўзрушэнняў ці няма СМІ?

8
Анджэй Пачобут: Я не зразумеў - няма ўзрушэнняў ці няма СМІ?

Праляскоўскі добра ведае, як на самой справе выглядае сітуацыя са свабодай прэсы, і нясе за гэта адказнасць.

Так журналіст польскай «Gazety Wyborczej» Анджэй Пачобут пракаментаваў сайту charter97.org заяву міністра інфармацыі аб тым, што ў Беларусі дэмакратычны закон аб СМІ і ўсё ў парадку са свабодай прэсы.

«Пункт гледжання міністра інфармацыі на тое, што адбываецца са сродкамі масавай інфармацыі ў краіне, даўно вядомы. Гэта меркаванне не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю. Алег Праляскоўскі жыве ў сваім віртуальным свеце, які не мае нічога агульнага з тым, што адбываецца ў Беларусі», - упэўнены карэспандэнт.

Журналіст адзначыў, што міністр інфармацыі сказаў наступнае: «нейкіх моцных узрушэнняў сродкі масавай інфармацыі не выклікаюць, уласна кажучы, у нас іх і няма».

«Я, шчыра кажучы, не зразумеў: няма ўзрушэнняў ці няма СМІ, ці адсутнічае і тое, і другое. Асабіста мне не хочацца шукаць нейкую логіку ў гэтых словах. Гэта недарэчнае выказванне павінен прааналізаваць псіхааналітык ці ж спецыяліст па прапагандзе. На самой справе, Праляскоўскі дастаткова добра ведае, як на самой справе выглядае сітуацыя са свабодай прэсы ў Беларусі, і з'яўляецца адным з тых, хто нясе за гэта адказнасць. Ён мае дачыненне да таго, што беларускія СМІ знаходзяцца менавіта ў такім становішчы», - лічыць Анджэй Пачобут.

Нагадаем, сёння міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі заявіў, што ў Беларусі дэмакратычны закон аб СМІ і ўсё ў парадку са свабодай прэсы.

Гэтыя словы прагучалі перад адкрыццём Беларускага міжнароднага медыяфоруму. Міністр заявіў, што размовы пра адсутнасць свабоды сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі - стэрэатып.

Між тым, сітуацыя са свабодай прэсы ў Беларусі па-ранейшаму з'яўляецца прадметам крытыкі з боку праваабарончых арганізацый. Асноўныя крыніцы інфармацыі для насельніцтва знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, якая праводзіць на іх палітыку, несумяшчальную з плюралізмам. У прыватнасці, на дзяржаўных тэлеканалах і радыёстанцыях не прадастаўляецца слова прадстаўнікам апазіцыі.

У краіне пераследуюцца незалежныя СМІ, а журналісты падвяргаюцца арыштам і штрафам за сваю прафесійную дзейнасць. У дакладзе міжнароднай арганізацыі Freedom House Беларусь названая горшай краінай для дзейнасці журналістаў. У мінулым годзе наша краіна ўпершыню была названая «Рэпарцёрамі без межаў» «ворагам Інтэрнэту» і трапіла ў спіс 12 дзяржаў, дзе сітуацыя са свабодай у сетцы таксама апынулася горшай у свеце.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках