9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыве Беларусь!» прэтэндуе на «Залатога дэльфіна»

9
«Жыве Беларусь!» прэтэндуе на «Залатога дэльфіна»

Фільм пра беларускі супраціў удзельнічае ў міжнародным кінафестывалі ў Партугаліі.

Сярод 14 карцін, якія будуць змагацца за галоўны прыз - «Залаты дэльфін» - польска-беларускі фільм «Жыве Беларусь!», перадае «Радыё Свабода».

Акрамя «Жыве Беларусь!» польскага рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча, за галоўны прыз пазмагаюцца «90 хвілін» (90 minutter) нарвежскага рэжысёра Эвы Сорхаўг, рэлігійная драма пра рэжым Піначэта «The Passion of Michelangelo» чылійскага рэжысёра Эстэбана Ларэна і іншыя.

Нагадаем, фільм «Жыве Беларусь!» часткова пабудаваны на фактах з жыцця моладзевага актывіста і журналіста Франака Вячоркі.

Фільм здымаўся ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы. Над карцінай працавалі Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal +.

Сусветнай дыстрыбуцыяй фільма «Жыве Беларусь!» займаецца італьянская кампанія Intramovies.

Перадпрэм'ерны паказ фільма адбыўся на фестывалі ў Канах ў 2012. Прэм'ера ў Варшаве адбылася 17 красавіка 2013 года.

Рэжысёр карціны - паляк Кшыштаф Лукашэвіч. Сцэнарысты - Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.

Галоўную ролю - рок-музыкі Мірона Захаркі - выканаў беларускі музыка Зміцер (Вінсэнт) Папко. У фільме знялася зорка польскага кіно Караліна Грушка.

У фільме таксама зняўся вядомы беларускі музыка Аляксандр Памідораў і акцёр Анатоль Кот, які пасля здымак трапіў у чорны спіс забароненых у Беларусі акцёраў.

Музыку да «Жыве Беларусь!» напісаў Лявон Вольскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках