Пуцін хоча абмежаваць імпарт у Мытным саюзе
39- 23.05.2013, 21:07
Расея, Казахстан і Беларусь абмяркоўваюць пытанні абмежавання імпарту ў Мытным саюзе, якія б не супярэчылі прынцыпам СГА.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з прадпрымальніцкай супольнасцю ў Варонежы, паведамляе «Інтэрфакс».
«Мы цяпер з калегамі з Мытнага саюза - і з беларусамі, і з казахамі - як раз думаем пра тое, як прыняць адпаведныя пастановы ў рамках Мытнага саюза, але так, каб гэтыя пастановы не супярэчылі прынцыпам СГА», - сказаў ён.
Паводле слоў прэзідэнта Расеі, «такія варыянты магчымыя».