19 красавiка 2024, Пятніца, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Філічкін пераходзіць у менскае «Дынама»

5
Андрэй Філічкін пераходзіць у менскае «Дынама»

Абаронца ХК «Гомель» прыняў прапанову ХК «Дынама-Менск» аб заключэнні кантракту.

Андрэй Філічкін (рост 187, вага 82) нарадзіўся 24 верасня 1987 г., выхаванец чалябінскага хакея. З 2008 г. выступае за ХК «Гомель», набраў 103 ачкі (35+68) у 237 гульнях чэмпіянату і 8 ачкоў (2+6) у 36 гульнях плэй-оф, паведамляе сайт клуба.

За зборную Беларусі Андрэй Філічкін правёў 3 гульні алімпійскага кваліфікацыйнага турніру ў Даніі, у якіх набраў 2 ачкі (1+1, паказчык карыснасці 0), 5 гульняў чэмпіянату свету 2013 г. (1+0, 0) і 8 таварыскіх паядынкаў (1+1).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках