Мядзведзеў едзе ў Менск на Форум дзелавых людзей
20- 24.05.2013, 12:26
Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прыме ўдзел у Форуме дзелавых людзей АЭП у Менску.
Мядзведзеў прыме ўдзел у Форуме дзелавых людзей дзяржаў - удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы «Еўразійскі Эканамічны Саюз: чаканні бізнесу», які пройдзе ў Менску 31 траўня, піша «Інтэрфакс».
«Мы чакаем, што ў Форуме прыме ўдзел Мядзведзеў (прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў - ІФ), і прэм'ер-міністр Казахстана Серык Ахметаў», - заявіў у пятніцу ў Менску на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч.
Акрамя таго, па словах Міхневіча, чакаецца, што ўдзел у форуме прыме першы намеснік прэм'ер-міністра Расеі Ігар Шувалаў. «Мы таксама запрасілі з боку бізнесу Грэфа (Герман Грэф, прэзідэнт, старшыня праўлення Ашчаднага банка Расеі - ІФ), Косціна (Андрэй Косцін, прэзідэнт-старшыня праўлення банка ВТБ - ІФ), Шпігеля (Барыс Шпігель, група кампаній «Біотэк» - ІФ)», - працягнуў А.Міхневіч.
Усяго, паводле інфармацыі першага намесніка міністра, у форуме прымуць удзел каля 600 удзельнікаў, прадстаўнікі органаў улады і бізнес-супольнасці. Адначасова з форумам у Менску пройдзе пасяджэнне кіраўнікоў урадаў краін АЭП.
Фота: ІТАР-ТАСС