9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спроба №...

12
Спроба №...

Мясніковіч і Мядзведзеў абмяркуюць нафтавы баланс.

Пытанне аб падпісанні нафтавага балансу паміж Расеяй і Беларуссю будзе разгледжана ў канцы бягучага месяца ў ходзе паездкі ў Менск прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева, паведаміў агенцтву «Прайм» віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч.

Паводле яго слоў, у ходзе нядаўняй сустрэчы прэм'ер-міністраў дзвюх краін у Маскве пытанне аб нафтавым балансе абмяркоўвалася, аднак рашэнняў прынята не было. Пры гэтым Дварковіч не змог сказаць, ці змогуць Масква і Менск выйсці на падпісанне гадавога нафтавага балансу, альбо, як і цяпер, будуць прымаць баланс паквартальна.

«Не магу цяпер сказаць, будзе гэта на год ці на чарговы квартал. Гэта будзе абмяркоўвацца ў канцы гэтага месяца на сустрэчы ў Менску, калі туды паедзе прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў», - сказаў Дварковіч. Ён нагадаў, што ў чэрвені заканчваецца тэрмін дзеяння нафтавага балансу, які быў прыняты на другі квартал бягучага года.

Як паведамляў у панядзелак міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак, Расея да 15 чэрвеня плануе падпісаць з Беларуссю нафтавы баланс толькі на трэці квартал, а не на ўсе другое паўгоддзе адразу. Пры гэтым у мінулую суботу, 18 траўня, першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што цяпер мяркуецца падпісаць баланс адразу на ўсю другую палову года.

Беларусь у 2013 годзе разлічвае атрымаць 23 мільёны тон расейскай нафты, гэта значыць па 5,75 мільёна тон у квартал. На першы і другі кварталы былі ўзгодненыя як раз такія аб'ёмы. Што тычыцца гадавога балансу, яго, як заяўляў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, расейскі бок не падпісваў, паколькі баяўся аднаўлення экспарту растваральнікаў. Зрэшты, заканадаўчы прабел, які дазваляў сыходзіць ад выплат у расейскі бюджэт за кошт экспарту нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў, ужо ліквідаваны.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках