9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камуністы ідуць на мясцовыя «выбары»

26
Камуністы ідуць на мясцовыя «выбары»

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» пачала падрыхтоўку да «выбараў» у мясцовыя саветы.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў намеснік старшыні партыі «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў.

«У нас ёсць рашэнне з'езда партыі 2011 года, дзе сказана, што «Справядлівы свет»удзельнічае ва ўсіх выбарах, а фармат удзелу вызначаецца непасрэдна перад самімі выбарамі і залежыць ад таго, якая будзе сітуацыя з Выбарчым кодэксам, у краіне ў цэлым і гэтак далей . Падрабязны план па падрыхтоўцы кандыдатаў у мясцовыя саветы прыняты ў сакавіку гэтага года. Учора бюро ЦК партыі разглядала, як выконваецца гэты план», - адзначыў палітык.

Ён падкрэсліў, што «Справядлівы свет», як і заўсёды, рыхтуе сваіх кандыдатаў.

«Мы сабралі папярэднія спісы людзей, гатовых вылучацца ў саветы розных узроўняў: абласныя, раённыя, гарадскія і гэтак далей. Такіх у нас каля 200 чалавек, і мы працягваем гэтую працу. У чэрвені мы пачнем іх падрыхтоўку да поўнамаштабнага ўдзелу ў выбарах», - заявіў партыйны лідар.

Ён, дадаў, што канчатковае рашэнне будзе прынята да восені і будзе залежаць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя ў краіне.

«Калі сітуацыя кардынальна не зменіцца ў горшы бок, то мы будзем вылучаць кандыдатаў. Варыянт іх зняцця таксама разглядаецца, але толькі перад самымі выбарамі. Такая практыка ўжо была на мінулых і пазамінулых выбарах у мясцовыя саветы», - сказаў на заканчэнне Валерый Ухналёў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках